Актыўныя перапынкі ў гімназіі: пяцікласнікі гулялі ў «Інтэлектуальную азбуку»

Дата: 21 февраля в 20:54
9 просмотров

Актыўныя перапынкі ў гімназіі: пяцікласнікі гулялі ў «Інтэлектуальную азбуку» 

У рамках прадметнага тыдня рускай і беларускай мовы ў нашай гімназіі прайшлі незвычайныя актыўныя перамены.  Вучні 5-х класаў сталі ўдзельнікамі займальнай міні-гульні пад назвай «Інтэлектуальная азбука». 

Замест звычайнага адпачынку хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі праявіць кемлівасць і пашырыць свой слоўнікавы запас.
Атмасфера была па-сапраўднаму спаборніцкай, але дружалюбнай.  Пяцікласнікі з задавальненнем правялі перамену з карысцю, даказаўшы, што вывучаць мову можна весела і ў камандзе! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.