Юныя інтэлектуалы Гомельшчыны 18 лютага 2026 года ў гiмназii 36 спаборнічалі ў абласным конкурсе інтэлектуалаў«ДетКІ»

Дата: 21 февраля в 21:02
12 просмотров

Юныя інтэлектуалы Гомельшчыны 18 лютага 2026 года ў гiмназii 36 спаборнічалі ў абласным конкурсе інтэлектуалаў«ДетКІ»

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай ранняга выяўлення і падтрымкі адораных вучняў . Сёлета ў ім прынялі ўдзел 6 каманд трэцякласнікаў. 

Каманды павінны былі праявіць свае веды па чатырох асноўных прадметах:

· Руская літаратура ;
· Беларуская мова ;
· Матэматыка ;
· Чалавек і свет .

Гімназію 36 на конкурсе прадстаўляла каманда “ Агеньчыкі”.
?Гэта нашы творчыя і разумныя вучні 3-х класаў: Пашук Вера, Шарына Соф’я, Паўтаран Сафія, Яўменаў Ягор, Цыкуноў Дзмітрый. Маленькія агеньчыкі сталі часткай вялікага інтэлектуальнага полымя

Спачатку адбылося прадстаўленне каманд. Яркае, творчае, цікавае!

Першы тур - размінка. Камандам былі прапанаваны разнастайныя займальныя пытанні па вучэбным прадмеце “ Чалавек і свет” і сітуацыя міжпрадметнага характару. Было складана, аднак кожны трэцякласнік змог паказаць свае веды. 

Другі тур - вучэбнае даследаванне па матэматыцы. Заданне было накіравана на развіццё даследчых навыкаў. 

▶️Трэці тур - інтэлектуальная гульня, якая ўключала цікавыя творчыя заданні па беларускай мове і рускай літаратуры. 

У канцы мерапрыемства  ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з культурнай спадчынай Гомельшчыны. Для іх былі арганізаваны экскурсіі ў мемарыяльны музей братоў Лізюковых, а таксама ў этнаграфічны музей «Беларуская хата».

Паводле традыцыі Савет гімназістаў шчыра вітаў гасцей. У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзеці з розных раёнаў Гомеля і вобласці — усе яны паказалі свае таленты і актыўнасць. Для вучняў праводзілася шмат гульняў і танцаў, што стварыла вясёлую і сяброўскую атмасферу.

Па выніках напружанай барацьбы пераможцамі конкурсу стала каманда “ПатрыУМ”, якая была ўзнагароджана дыпломам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і пераходзячым кубкам.
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў з паспяховым удзелам у інтэлектуальным спаборніцтве!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.