Адзіны дзень інфармавання

Дата: 21 февраля в 21:10
6 просмотров

Сёння ў межах Адзінага дня інфармавання, прысвечанага тэме «Абарончы патэнцыял Беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах», у гімназіі адбылася сустрэча з педагагічным калектывам. ✅Беседу правёў Яруціч Сяргей Фёдаравіч, начальнік ІДН, які засяродзіў увагу на найбольш актуальных выкліках сучаснасці. ✅У сваёй размове ён падрабязна спыніўся на праблемах кіберазлачыннасці і праявах экстрэмізму, падкрэсліўшы, што гэтыя з’явы становяцца ўсё больш распаўсюджанымі і патрабуюць уважлівасці як з боку дарослых, так і з боку моладзі.

✅Асобная ўвага была нададзена пытанням лічбавай бяспекі, адказных паводзін у інтэрнэт-прасторы і неабходнасці фарміравання ў вучняў крытычнага мыслення. Сяргей Фёдаравіч адзначыў, што педагагічны калектыў адыгрывае ключавую ролю ў прафілактыцы падобных пагроз і ў выхаванні свядомых, адказных грамадзян.
✅Сустрэча прайшла ў канструктыўнай атмасферы і стала карыснай пляцоўкай для абмеркавання сучасных рызык і шляхоў іх папярэджання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.