Урачыстая цырымонія прыняцця вучняў першых класаў у рады акцябрат

Дата: 1 марта в 14:17
6 просмотров

Урачыстае мерапрыемства для першакласнікаў, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны і прыняццю ў акцябраты

Сёння ў актавай зале гімназіі адбылося значнае і хвалюючае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны — 23 лютага. У рамках свята прайшла ўрачыстая цырымонія прыняцця вучняў першых класаў у рады акцябрат, што стала важнай падзеяй у жыцці нашых юных гімназістаў.

Пад гукі ўрачыстай музыкі першакласнікі ўпершыню адчулі сябе часткай вялікай гімназічнай супольнасці.

Піянерская дружына гімназіі сёння папоўнілася 62 новымі акцябратамі. Гэта не толькі лічба, але і сведчанне таго, што ў нашай установе падрастае актыўнае, ініцыятыўнае і дружнае пакаленне.

Для першакласнікаў гэтая падзея стала першым крокам на шляху да новых адкрыццяў, добрых спраў і адказных рашэнняў. Няхай іх гімназічнае жыццё будзе насычаным, цікавым і натхняльным

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.