ШАГ 26.02.2026

Дата: 1 марта в 14:44
8 просмотров

ШАГ на шляху да дарослага жыцця: размова аб галоўным.

У гімназіі 36 г.Гомеля імя І.Мележа  прайшла інфармацыйная гадзіна пад назвай «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — значыць быць часткай беларускага грамадства» для вучняў 9-х і 10-х класаў.

 На сустрэчу з вучнямі была запрошана Абрамцава Ірына Анатольеўна, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах і быту  ААТ «Камінтэрн», «Жанчына года - 2024» і член Усебеларускага народнага сходу.

У фармаце жывога дыялогу гаварылі пра тое, з чаго складваецца паняцце «патрыятызм», чаму важна быць не проста назіральнікам, а актыўным удзельнікам жыцця краіны. Ірына Анатольеўна падзялілася прыкладамі з працоўных будняў прадпрыемства і растлумачыла, як працавітасць і адказнасць кожнага фарміруюць моц грамадства.

Вучні актыўна задавалі пытанні і разважалі, што значыць быць годным грамадзянінам сёння. Сустрэча атрымалася шчырай і пазнавальнай

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.