Прафілактычная праца педагогам сацыяльным гімназіі разам з інспектарам ІСН АУС г. Гомеля Яруцічам С.Ф.  з вучнямі 8-х класаў

Дата: 1 марта в 14:47
5 просмотров

У рамках прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў непаўналетніх была праведзена прафілактычная праца педагогам сацыяльным гімназіі разам з інспектарам ІСН АУС г. Гомеля Яруцічам С.Ф.  з вучнямі 8-х класаў, дзе акцэнт рабіўся на папярэджанне ўжывання і распаўсюду наркатычных і псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, а таксама на ўжыванні вэйпаў і слабаалкагольных, алкагольных напіткаў. 

Вучні атрымалі інфармацыю аб небяспеках, якія звязаны з ужываннем гэтых рэчываў, а таксама пра наступствы, якія могуць узыходзіць да адказнасці. Падлеткі ўдзельнічалі ў дыскусіях і атрымалі магчымасць задаваць пытанні. 

Акрамя таго, вучням была прадстаўлена інфармацыя пра магчымасці паступлення ў ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта надало ім большае разуменне перспектываў, якія адкрываюцца перад моладдзю, а таксама магчымасцей дасягнуць прафесійнага росту ў сферы праваахоўнай дзейнасці. 

Такія сустрэчы будуць працягвацца, каб забяспечыць бяспеку і здароўе нашай моладзі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.