Акцыя «Кветкі Перамогі»

Дата: 1 марта в 14:50
3 просмотра

Акцыя «Кветкі Перамогі»

✅Выхаванне павагі да гісторыі сваёй Радзімы і гонару за яе герояў пачынаецца з малых, але важных спраў. Нядаўна вучні 6 «Д» класа гімназіі №36 г. Гомеля імя І. Мележа ў рамках месячніка па грамадзянска‑патрыятычным выхаванні «Марафон патрыятычных спраў" правялі акцыю «Кветкі Перамогі».

✅У межах акцыі шасцікласнікі ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошак на сценах гімназіі — воіну‑інтэрнацыяналісту А. Ю. Кравцову і братам Лізюковым, ушанавалі іх подзвіг і памяць хвілінай маўчання.

✅Гэтыя простыя і шчырыя крокі дапамогі ўмацоўваюць пачуццё адказнасці і павагі да спадчыны, выхоўваюць у моладзі гонар за тых, хто аддаў сябе служэнню Радзіме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.