Школа будучага першакласніка

Дата: 1 марта в 15:02, Обновлено 1 марта в 15:03
8 просмотров

У той час, як некаторыя дзеці яшчэ глядзяць суботнія мульцікі, нашы будучыя першакласнікі ўжо спяшаюцца на заняткі! 

Кожную суботу ў гімназіі пануе асаблівая атмасфера – тут збіраюцца самыя таленавітыя і цікаўныя дзеці. Для іх працуе «Школа будучага першакласніка».

Што ж адбываецца на занятках?

  • Вучымся сябраваць і працаваць у камандзе.
  •  Знаёмімся з лічбамі і літарамі праз гульню.
  • Малюем, штрыхуем і рыхтуем пальчыкі да пісьма.
  • Развіваем увагу і памяць, каб у верасні быць самым уважлівым вучнем!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.