Акцыя «Ад сэрца — да сэрца».

Дата: 4 марта в 20:40
12 просмотров

У гімназіі № 36 г. Гомеля імя І.Мележа прайшла дабрачынная акцыя «Ад сэрца — да сэрца». 
Галоўнай мэтай мерапрыемства быў збор канцылярскіх прылад для дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў гематалагічным аддзяленні РНПЦРМ.
Нягледзячы на складанасці лячэння, малышы застаюцца дзецьмі: яны малююць, вучацца пісаць і складаць літары, ствараюць вырабы, каб заняць сябе паміж працэдурамі. Менавіта таму так важна было забяспечыць іх усім неабходным для творчасці і развіцця.
Усе сабраныя матэрыялы былі перададзены прадстаўнікам РНПЦРМ, якія выказалі шчырую падзяку ўдзельнікам акцыі.
Вельмі важна, каб дзеці адчувалі цяпло і падтрымку нават за сценамі бальніцы. Кожны падораны аловак ці фарбы — гэта не проста рэч, а магчымасць для дзіцяці акунуцца ў свет творчасці і забыцца пра боль. Дзякуй вялікі ўсім, хто падарыў часцінку свайго сэрца!
Акцыя «Ад сэрца — да сэрца» ў чарговы раз паказала, што разам мы можам зрабіць жыццё тых, хто найбольш мае патрэбу ў падтрымцы, крыху ярчэйшым і святлейшым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.