Урок гісторыі ў фармаце гульні: дзевяцікласнікі даведаліся пра жанчын, якія змянілі свет

Дата: 9 марта в 22:22
7 просмотров

Урок гісторыі ў фармаце гульні: дзевяцікласнікі даведаліся пра жанчын, якія змянілі свет

Вучні 9-х класаў наведалі адзіны ўрок, прысвечаны Году беларускай жанчыны. 
Мерапрыемства прайшло на базе філіяла №2 дзіцячай бібліятэкі і запомнілася сваёй незвычайнай формай.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для падлеткаў сапраўдную інтэлектуальную віктарыну. Адказваючы на пытанні тэматычных тураў, гімнпзісты ўзгадвалі імёны жанчын, якія пакінулі яркі след у сусветнай гісторыі — ад навукоўцаў і мастачак да кіраўніц дзяржаў.

Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў абмеркаванні і паказалі добрыя веды. 
Дзякуй супрацоўнікам бібліятэкі за змястоўнае і пазнавальнае мерапрыемства!

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.