Яркае і запамінальнае мерапрыемства - конкурсная праграма "Класныя дзяўчынкі".

Дата: 9 марта в 22:51
12 просмотров

Напярэдадні вясновых свят у нашай гімназіі прайшло яркае і запамінальнае мерапрыемства - конкурсная праграма "Класныя дзяўчынкі". Нашы юныя лэдзі атрымалі магчымасць даказаць, што яны не толькі самыя прыгожыя, але і самыя разумныя, знаходлівыя і таленавітыя. Атмасфера ў зале панавала па-сапраўднаму святочная. Але адпачываць не было калі — праграму ж адкрыла інтэлектуальная віктарына. Пытанні былі самымі рознымі: ад ведаў казачных гераінь і кветак да кулінарных хітрасцей і правіл этыкету.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.