Сустрэча з будучымі ўрачамі: размова пра самае галоўнае

Дата: 22 марта в 10:13
13 просмотров

Сустрэча з будучымі ўрачамі: размова пра самае галоўнае 
✅Сёння ў нашай гімназіі адбылася незвычайная і вельмі цёплая падзея! Да вучняў 4-га класа завіталі студэнты Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. 
Разам з малодшымі школьнікамі будучыя ўрачы паразважалі на вельмі важныя тэмы: "Што такое дабрыня?"  і "Хто такі сябар?". Дзеці з задавальненнем дзяліліся сваімі гісторыямі, распавядалі пра сваіх лепшых сяброў і пра тое, якія ўчынкі лічаць добрымі.
Асабліва цікавай была размова пра тое, чым людзі падобныя адзін на аднаго.  Нягледзячы на тое, што мы ўсе розныя, у кожнага ёсць мара, ёсць жаданне дапамагаць бліжняму і мець вернага сябра побач. Вучні прыйшлі да высновы, што менавіта дабрыня і ўменне сябраваць робяць нас падобнымі!
Дзякуем студэнтам за цікавую і пазнавальную сустрэчу! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.