Гімназія прыняла ганаровых гасцей — старшыню Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў 29‑га склікання Алексіну Алену Іванаўну і прадстаўнікоў гарадскога маладзёжнага савета — Драбышэўскую Людмілу і Карнаушэнку Аляксандру.

Дата: 22 марта в 10:15
13 просмотров

Гімназія вітала ганаровых гасцей

Сёння гімназія прыняла ганаровых гасцей — старшыню Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў 29‑га склікання Алексіну Алену Іванаўну і прадстаўнікоў гарадскога маладзёжнага савета — Драбышэўскую Людмілу і Карнаушэнку Аляксандру. Гасцей па дабрай традыцыі сустракалі хлебам і соллю. 

Асноўныя моманты сустрэчы:

• для паважаных гасцей арганізавалі экскурсію ў Мемарыяльны музей братоў Лізюковых;  

• у актавай зале прадстаўлена новая экспазіцыя «Выхоўваючы будучыню: Моладзь — люстэрка грамадства»;  

• Савет гімназістаў прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы ў рамках праекта Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў «Диалог в школе»;  

• яркія, таленавітыя гімназісты выступілі з прамовамі пра ролю жанчыны ў дзяржаве, пра патрыятызм, планы на будучыню і моладзевыя ініцыятывы.  

Дзякуем гасцям за ўвагу да школьнага жыцця і падтрымку маладых ініцыятыў. Запрашаем да далейшага плённага супрацоўніцтва!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.