Школа будучага першакласніка

Дата: 23 марта в 22:12
12 просмотров

Суботняя школа: падарожжа ў падводны свет 
Сёння занятак у «Школе будучага першакласніка» прайшоў сапраўды незвычайна — «пад вадой»! 
Разам з настаўнікамі хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў захапляльны свет рыб, даведаліся пра іх разнастайнасць і цікавыя асаблівасці жыцця пад вадой. 
Галоўнымі адкрыццямі дня сталі:
 Літара «Ю». Юныя чытачы вучыліся знаходзіць яе ў словах, адрозніваць ад іншых галосных і даведаліся, чаму гэтая літара такая асаблівая.
 Лічба 9. Дзявятка цяпер не проста лічба, а верны памочнік у лічэнні. Дзеці трэніраваліся пісаць яе і з задавальненнем рашалі вясёлыя задачы.
Пазнавальна, весела і вельмі карысна — менавіта так праходзіць падрыхтоўка да школы ў нашых будучых першакласнікаў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.