Вучні нашай гімназіі пачалі ўдзел у педагагічным лагеры "ПедСтарт"  з  наведвання музея гісторыі адукацыі, які знаходзіцца ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі

Дата: 23 марта в 22:34
13 просмотров

Вучні нашай гімназіі пачалі ўдзел у педагагічным лагеры "ПедСтарт"  з  наведвання музея гісторыі адукацыі, які знаходзіцца ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Вучні з цікавасцю пазнаёміліся з экспанатамі, даведаліся, як развівалася адукацыя на Гомельшчыне, і адчулі сувязь пакаленняў.  Шмат цікавых фактаў, старадаўнія школьныя прыналежнасці, атмасфера мінулага – усё гэта пакінула незабыўныя ўражанні! 
Педагагічны лагер працягвае сваю працу. Наперадзе – новыя адкрыцці і цікавыя сустрэчы! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.