Вучні гімназіі наведалі знакавы аб’ект сваёй навучальнай установы — мемарыяльны музей братоў Лізюковых

Дата: 25 марта в 21:52
7 просмотров

Вучні гімназіі наведалі знакавы аб’ект сваёй навучальнай установы — мемарыяльны музей братоў Лізюковых. Падчас экскурсіі гімназісты паглыбіліся ў гісторыю жыцця і подзвігу трох братоў — Аляксандра, Пятра і Яўгена, якія сталі сімваламі мужнасці, адвагі і вернасці Радзіме.

Рабяты з вялікай цікавасцю азнаёміліся з унікальнымі экспанатамі музея: асабістымі рэчамі герояў, архіўнымі фотаздымкамі, франтавымі лістамі і ваеннымі дакументамі. Экскурсія стала для гімназістаў важнай магчымасцю дакрануцца да гісторыі і глыбей зразумець значэнне подзвігу нашых землякоў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.