Вучні 6 класа наведалі галерэю Вашчанкі

Дата: 25 марта в 22:00
7 просмотров

Сёння вучні 6 класа наведалі галерэю Вашчанкі

Падчас экскурсіі яны прайшлі квест-гульню, якая дапамагла не толькі ўбачыць карціны, але і сапраўды дакрануцца да свету мастацтва. Заданні квеста падштурхоўвалі ўглядацца ў дэталі, шукаць сімвалы, разумець настрой і ідэю аўтара 
Такі фармат зрабіў культурнае прасвятленне жывым і захапляльным: дзеці рухаліся па залах, абмяркоўвалі ўражанні, знаходзілі нечаканыя адказы і паступова адкрывалі для сябе, што мастацтва можа быць блізкім, цікавым і вельмі разнастайным 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.