Вучні 3-х класаў сёння наведалі галерэю Вашчанкі, дзе для іх правялі пазнавальную сустрэчу «Смачна есці»

Дата: 25 марта в 22:03
9 просмотров

Вучні 3-х класаў сёння наведалі галерэю Вашчанкі, дзе для іх правялі пазнавальную сустрэчу «Смачна есці». 

Дзеці пазнаёміліся з тым, як жылі і чым харчаваліся нашы продкі-беларусы: якія прадукты былі ў іх рацыёне, як гатавалі ежу і якія традыцыі захоўваліся ў сям’і. Яны разглядалі прадметы побыту, слухалі цікавыя гісторыі і спрабавалі ўявіць, як выглядаў штодзённы стол у даўнія часы 

Асабліва дзецям спадабалася магчымасць адчуць сябе маленькімі паварымі: абмяркоўвалі інгрэдыенты і вучыліся разумець, чаму традыцыйная кухня была менавіта такой. Экскурсія атрымалася цёплай, пазнавальнай і вельмі смачнай у культурным сэнсе

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.