Лагер “Азбука здароўя” 24.03.2026

Дата: 25 марта в 22:04
11 просмотров

Сённяшні дзень у лагеры быў напоўнены цікавымі падзеямі і новымі ведамі!
Вучні 1 атрада  наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І. Леніна. Там хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем стварылі свае ўласныя вясновыя кветкі ў тэхніцы аплікацыі, удыхнуўшы ў іх жыццё і радасць
А вучні 2 атрада пагрузіліся ў чароўны свет беларускага фальклору ў дзіцячай бібліятэцы. Захапляльная гульня дазволіла юным чытачам пазнаёміцца з традыцыямі, легендамі і казкамі нашага народа, адчуць сябе часткай багатай спадчыны.Было вельмі цікава і пазнавальна!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.