Вучні пятых класаў наведалі абласную бібліятэку імя Леніна

Дата: 25 марта в 22:19
11 просмотров

Сёння вучні пятых класаў наведалі абласную бібліятэку імя Леніна, дзе для іх арганізавалі пазнавальную і насычаную праграму. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з прасторай бібліятэкі, даведваліся пра яе фонды і магчымасці, адкрываючы для сябе новы свет кніг, ведаў і адкрыццяў.

Для вучняў была праведзена тэматычная віктарына, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне ??. Гімназісты актыўна ўдзельнічалі, адказвалі на пытанні і ўспаміналі вядомыя гістарычныя факты. Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю цікавасці да гісторыі, пашыраюць кругагляд і выхоўваюць павагу да подзвігу нашых продкаў 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.