Вучні шостых класаў наведалі галерэю Вашчанкі

Дата: 25 марта в 22:22
10 просмотров

Падарожжа ў свет мастацтва!

Вучні шостых класаў наведалі галерэю Вашчанкі, дзе для іх падрыхтавалі захапляльную і творчую праграму. Дзеці апынуліся ў атмасферы сапраўднага мастацтва: разглядалі карціны, знаёміліся з творчай спадчынай мастака і адкрывалі для сябе новы мастацкія вобразы. Галерэя стала для іх прасторай натхнення і адкрыццяў.

Асаблівую цікавасць выклікаў квест, арганізаваны спецыяльна для шасцікласнікаў. Падчас гульні яны выконвалі творчыя заданні, шукалі падказкі, уважліва разглядалі экспазіцыю і праз гульнявую форму яшчэ глыбей акунуліся ў свет мастацтва 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.