Вучні 6–8-х класаў нашай гімназіі наведалі прадпрыемства ААТ «Камінтэрн»

Дата: 25 марта в 22:23
12 просмотров

Вучні 6–8-х класаў нашай гімназіі наведалі прадпрыемства ААТ «Камінтэрн». 

Нягледзячы на тое, што сучасных дзяцей складана здзівіць, гэтая паездка стала для іх сапраўдным адкрыццём. Рабяты з вялікай цікавасцю назіралі, як звычайны чарцёж на паперы ператвараецца ў гатовы выраб — ад першых штрыхоў да акуратна пашытага пінжака на плечыках. У пачатку экскурсіі вучні даведаліся пра гісторыю прадпрыемства, яго станаўленне і развіццё, пачынаючы з 1920-х гадоў.

Падчас наведвання работнікі прадпрыемства паказалі дзецям асноўныя этапы стварэння пінжака і штаноў, расказалі пра асаблівасці вытворчасці і сучасныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца на фабрыцы. Гімназістаў пазнаёмілі з рознымі прафесіямі, якія існуюць у ААТ «Камінтэрн», і расказалі, якія навыкі патрэбныя спецыялістам. Цяпер, праязджаючы міма прадпрыемства, вучні дакладна ведаюць, якія прыгожыя і якасныя вырабы ствараюцца тут — і робяць гэта з сапраўдным задавальненнем і прафесіяналізмам 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.