Вучаніца гімназіі  – у ліку лепшых на абласным этапе конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»

Дата: 25 марта в 22:26
12 просмотров

Вучаніца гімназіі  – у ліку лепшых на абласным этапе конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»
✅ Вобласць падвяла вынікі абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны», які праводзіцца ў межах культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі «Цягнік Памяці». Фалевіч Ева годна прадставіла Гомель і гімназію на абласным этапе. 
 Усяго на ўдзел у конкурсе было пададзена больш за  600 заявак з усёй вобласці. Па выніках адбору да фінальнага этапу дапушчаны 27 удзельнікаў, з іх толькі 15   прадставяць рэгіён на Рэспубліканскім узроўні.
Сярод тых, хто ўвайшоў у лік лепшых, – Фалевіч Ева, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №36 г. Гомеля імя І.Мележа». Ева прадставіць Гомельскую вобласць з яшчэ 14 пераможцамі на рэспубліканскім этапе 
Віншуем Еву і яе настаўнікаў з высокім вынікам! Жадаем далейшых перамог і прадстаўленне Гомельскай вобласці на Рэспубліканскім  этапе конкурсу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.