У педагагічным лагеры “ПедCтарт” прайшоў майстар-клас па аказанні першай медыцынскай дапамогі

Дата: 25 марта в 22:34
15 просмотров

У педагагічным лагеры “ПедCтарт” прайшоў майстар-клас па аказанні першай медыцынскай дапамогі 
Інспектар ІДН Яруціч С.Ф.  правёў з вучнямі інтэрактыўную гутарку, прысвечаную аказанню першай дапамогі пацярпелым. 
✅ Падчас занятка хлопцы даведаліся, як правільна накладваць жгут пры крывацёку, якія існуюць віды крывацёкаў і як дзейнічаць хутка, каб выратаваць жыццё чалавека.  Асаблівую ўвагу ўдзялілі тэхніцы правядзення штучнага дыхання і непрамога масажу сэрца – навыкам, якія ў экстранай сітуацыі могуць стаць выратавальнымі.
Інспектар паказаў е правільны алгарытм дзеянняў, а затым кожны жадаючы змог паспрабаваць выканаць рэанімацыйныя мерапрыемствы пад пільным наглядам.  Вучні задавалі шмат пытанняў і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні розных сітуацый – ад бытавых траўмаў да надзвычайных здарэнняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.