Старшакласнікі нашай гімназіі праводзяць канікулы з карысцю і натхненнем

Дата: 30 марта в 22:24
9 просмотров

 З самай раніцы ў гімназіі кіпіць праца

Старшакласнікі нашай гімназіі праводзяць канікулы з карысцю і натхненнем. З ранку ўстанова напаўняецца рухам: хлопцы і дзяўчаты прыходзяць, каб зрабіць сваю гімназію яшчэ больш утульнай і прывабнай. Гэта іх уласная ініцыятыва, жаданне пакінуць пасля сябе нешта важнае і патрэбнае.

Асноўная справа гэтых дзён — падклейка і ўпарадкаванне кніг у бібліятэцы. Старшакласнікі акуратна аднаўляюць вокладкі, падмацоўваюць старонкі, рассортировываюць выданні. Дзякуючы іх стараннасці кнігі атрымліваюць другое жыццё, а чытачы — яшчэ больш прыемныя сустрэчы з любімымі творамі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.