«Падарункі дабрыні» ў лагеры «Сузор’е»

Дата: 30 марта в 22:33
13 просмотров

 «Падарункі дабрыні» ў лагеры «Сузор’е»

У лагеры «Сузор’е» прайшло чарговае мерапрыемства, прысвечанае сяброўству, узаемападтрымцы і добрым эмоцыям. Сацыяльныя педагогі прапанавалі дзецям гульню, якая вучыць заўважаць адно аднаго, бачыць у сябрах лепшае і не саромецца выказваць цёплыя пачуцці.

Падчас заданняў вучні па чарзе выцягвалі карткі з невялікімі, але вельмі важнымі просьбамі: «абнімі таго, хто сёння ўсміхаецца», «абнімі таго, хто табе дапамагаў», «абнімі таго, хто заўсёды добры да іншых». Кожны жэст станавіўся маленькім святам — дзеці смяяліся, падтрымлівалі адзін аднаго, адкрывалі новыя рысы ў сваіх сябрах і вучыліся дзяліцца цеплынёй.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.