Прафарыентацыйнае мерапрыемства “ПроВУЗ” у БелДУТе

Дата: 30 марта в 22:54
10 просмотров

Прафарыентацыйнае мерапрыемства “ПроВУЗ” у БелДУТе 

Сёння вучні нашай гімназіі сталі ўдзельнікамі цікавага і карыснага прафорыентацыйнага мерапрыемства “ПроВУЗ”, якое праходзіла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (БелДУТ). 

Для вучняў  старшых класаў арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму: сустрэчы з прадстаўнікамі розных факультэтаў, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы.  Хлопцы і дзяўчаты даведаліся пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у адным з вядучых тэхнічных ВНУ краіны, пазнаёміліся з умовамі паступлення і перспектывамі будучай прафесійнай дзейнасці. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.