Вучні 1-га класа нашай гімназіі наведалі ГЦК

Дата: 30 марта в 23:00
18 просмотров

Чароўнае падарожжа ў краіну цудаў

Вучні 1-га класа нашай гімназіі наведалі ГЦК. Увага першакласнікаў была прыкавана да яркай і музычнай пастаноўкі — спектакля «Аліса ў Краіне цудаў».
З першых хвілін юныя гледачы апынуліся ў незвычайным свеце, дзе ўсё магчыма. Дзеці з захапленнем сачылі за прыгодамі смелай Алісы, якая імкліва бегла за Белым трусам у пошуках прыгод.

Асаблівае ўражанне на першакласнікаў зрабілі яркія касцюмы акцёраў, цудоўная музыка і неверагодныя тэатральныя эфекты

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.