Школа Актыўнага Грамадзяніна 31.03.2026

Дата: 5 апреля в 22:37
17 просмотров

Сёння ў нашай гімназіі прайшоў адзіны інфармацыйны час у рамках праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма сустрэчы: «Быць актыўным грамадзянінам – значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства» 

Вучні 10-х класаў паразважалі над тым, што фарміруе нашу нацыянальную ідэнтычнасць. Глядзелі відэафільмы, прысвечаныя знакавым культурным аб’ектам, традыцыям і абрадам беларусаў. 
Асаблівую ўвагу прыцягнула відэапасланне да навучэнцаў протаіерэя Фёдара Поўнага, старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы.

Па-сапраўднаму жывым і глыбокім стаў момант, калі на духоўную гутарку да гімназістаў завітаў святар Беларускай праваслаўнай царквы айцец Аляксандр. Вучні з вялікай увагай слухалі яго словы пра веру, маральныя арыенціры і пераемнасць пакаленняў.
Такія сустрэчы дапамагаюць глыбей зразумець, што значыць берагчы сваю спадчыну і быць сапраўдным патрыётам

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.