У Дзень яднання Беларусі і Расіі ў Мемарыяльным музеі братоў Лізюковых арганізавана выстава пад назвай “Жаркае лета 42-га”

Дата: 6 апреля в 22:31
11 просмотров

У Дзень яднання Беларусі і Расіі ў Мемарыяльным музеі братоў Лізюковых адбылася знакавая падзея. Сумесна з Варонежскім абласным краязнаўчым музеем была арганізавана выстава пад назвай “Жаркае лета 42-га”. Вучні гімназіі  пагрузіліся ў атмасферу ваеннага часу, якія ўбачылі
· рэдкія фотаздымкі і дакументы пра падзеі лета 1942 года на Варонежчыне.
· асабістыя рэчы салдат і камандзіраў Чырвонай арміі.
· карты баявых дзеянняў і ўзоры ўзбраення тых гадоў.
·  лісты з фронту.
Настаўнік гісторыі Курака М.Я. расказаў пра гераічную абарону Варонежа, пра подзвігі братоў Лізюковых і пра тое, як побач з расіянамі на полі бітвы змагаліся і выхадцы з Беларусі.
 Такія сумесныя праекты дапамагаюць захоўваць агульную гістарычную памяць і яднаюць маладое пакаленне дзвюх краін. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.