Псіхалагічны арт-трэнінг "Я ў маім чароўным свеце"

Дата: 6 апреля в 22:49
12 просмотров

На псіхалагічным арт-трэнінгу "Я ў маім чароўным свеце", які прайшоў у гімназіі для вучняў 3-х класаў, адбылося нешта сапраўды неверагоднае. Кожны ўдзельнік стварыў сваю  ўласную чароўную   жывёлу – увасабленне сваіх унутраных пачуццяў, здольнасцей і жаданняў.
Праз мастацтва дзеці давалі жыццё сваім істотам, надзяляючы іх менавіта тымі якасцямі, якія яны адчувалі ў сабе. Нехта ствараў чароўных стварэнняў, якія маглі дапамагаць пераадольваць страхі, іншыя – істот, што сімвалізавалі свае мары і самыя лепшыя якасці.
Трэнінг дазволіў дзецям праз вобразы сваіх чароўных жывёл лепш пазнаць сябе, свае моцныя бакі і тое, што для іх важна. У выніку трэнінга  кожны трэцікласнік адчуў сябе мацнейшым, зразумеў свае ўласныя неабмежаваныя магчымасці, якія цяпер жывуць у ягоным чароўным свеце

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.