Вучні педагагічнай групы праводзяць першыя ўрокі

Дата: 11 апреля в 23:10
16 просмотров

Вучні педагагічнай групы праводзяць першыя ўрокі 
✅ Вучні педагагічнай групы разам з настаўнікамі пачынаюць спрабаваць сябе ў ролі педагога. Так, вучань 10 Б класа Раман Бабок сумесна з настаўніцай гісторыі Вольгай Міхайлаўнай Вярбіцкай правёў свой першы ўрок у 8 «Д» класе на тэму «Японія» ??.
Урок атрымаўся вельмі цікавым!  Настаўніца пераўвасобілася ў традыцыйны японскі касцюм, было шмат нагляднасці. Вучні актыўна працавалі, адказвалі на пытанні і з задавальненнем уключыліся ў работу.
Такія першыя крокі ў педагогіцы дапамагаюць будучым настаўнікам набываць неабходны вопыт і ўпэўнена трымацца перад класам 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.