Абласны конкурс па замежных мовах «Залатая Ліра»

Дата: 11 апреля в 23:12
14 просмотров

Нашы вучні на абласным конкурсе «Залатая Ліра»! 

Сёння ў гімназіі №1 г. Жлобіна праходзіць абласны конкурс па замежных мовах «Залатая Ліра». Гэта сур’ёзнае выпрабаванне для тых, хто любіць і дасканала ведае мову.

Нашу гімназію прадстаўляюць два таленавітыя вучні 7 «Б» класа:

 Кулік Марыя
 Утробін Расціслаў

Конкурс складаецца з трох тураў:

 Дэкламацыя прозы і паэзіі – выразнае чытанне і артыстызм
 Фанетычная граматнасць – чыстата вымаўлення і інтанацыя
 Творчае заданне + чытанне незнаёмага тэксту – рэакцыя, разуменне, крэатыўнасць

Гэта сапраўдны выклік, але нашы вучні да яго гатовыя! 

Трымаем кулачкі за Марыю і Расціслава! Няхай перамога будзе з вамі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.