Рэспубліканскі алімпійскі ўрок 2026 для навучэнцаў 1–4-х класаў

Дата: 11 апреля в 23:15
16 просмотров

Рэспубліканскі алімпійскі ўрок — 2026 

✅Сёння для вучняў 3 класа быў арганізаваны Рэспубліканскі алімпійскі ўрок 2026 для навучэнцаў 1–4-х класаў. Мерапрыемства прайшло ў цікавай і пазнавальнай форме, каб зацікавіць дзяцей светам спорту і алімпійскага руху. 

✅Тэма ўрока:  
«Загадкі алімпійскіх зімовых гульняў у Мілане і Кортіна-д’Ампецца» 

Мэта:  
пашырэнне і паглыбленне ведаў навучэнцаў пра XXV Алімпійскія зімовыя гульні 

Падчас урока вучні:

• пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі Алімпійскіх гульняў;  

• даведаліся пра зімовыя віды спорту і алімпійскія сімвалы;  

• актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах, загадках і абмеркаваннях;  

• паказалі сваю эрудыцыю, цікаўнасць і спартыўны азарт 

Урок стаў яркай і карыснай падзеяй, якая натхняе дзяцей на здаровы лад жыцця, рух і новыя дасягненні! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.