Класныя гадзіны «Мой псіхалагічны дабрабыт. Я і навакольныя: крок да ўзаемаразумення»!

Дата: 11 апреля в 23:23
28 просмотров

Класныя гадзіны «Мой псіхалагічны дабрабыт. Я і навакольныя: крок да ўзаемаразумення»! 

Пачалося ўсё з незвычайнага прывітання — без слоў, толькі вачыма і ўсмешкамі.  Потым дзеці акунуліся ў інтэрактыўныя практыкаванні. Напрыклад, вучыліся слухаць так, каб суразмоўца адчуваў, што ён важны. 

Асабліва ўдалася работа ў групах!  Разам шукалі выйсце са складаных жыццёвых сітуацый: як пагадзіцца з сябрам, калі меркаванні разыходзяцца? Як сказаць «не», не пакрыўдзіўшы? Што рабіць, калі здаецца, што цябе не разумеюць?

Дыскусіі былі гарачымі, але вельмі дарослымі. Дзевяцікласнікі прыйшлі да высновы: псіхалагічнае дабро — гэта не проста калі ў цябе ўсё добра ў галаве. Гэта яшчэ ўменне будаваць масты, а не сцены. 

У фінале кожны агучыў «свой крок да паразумення». Самыя частыя адказы: «слухаць», «пытаць, а не здагадвацца», «шанаваць межы іншых» і проста «абдымаць часцей».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.