У рамках акцыі «Шчаслівая сям'я — шчаслівае дзяцінства» нашы вучні ператварыліся ў сапраўдных захавальнікаў традыцый

Дата: 19 апреля в 12:25
5 просмотров

«Там, дзе жыве любоў: збіраем мудрасць пакаленняў»
На перапынках у нашай гiмназii стала незвычайна ўтульна і цёпла! У рамках акцыі «Шчаслівая сям'я — шчаслівае дзяцінства» нашы вучні ператварыліся ў сапраўдных захавальнікаў традыцый.
Рабяты з азартам складвалі рассыпаныя прыказкі пра самае дарагое — пра дом і сям'ю. Хтосьці ўзгадваў знаёмыя з маленства радкі, а хтосьці нанова адкрываў для сябе народную мудросць.
Гэтыя трапныя і глыбокія фразы нагадалі кожнаму з нас: якімі б рознымі мы ні былі, менавіта падтрымка блізкіх і цеплыня роднага ачага робяць наша дзяцінства па-сапраўднаму шчаслівым. Бо, як кажа адна з сабраных прыказак, «уся сям’я разам, дык і душа на месцы»!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.