У АРТ-майстэрні «Герб маёй сям’і»

Дата: 19 апреля в 13:03
6 просмотров

У АРТ-майстэрні «Герб маёй сям’і» 

У АРТ-майстэрні «Герб маёй сям’і» адбылося сапраўднае чараўніцтва: звычайныя дзеці ператварыліся ў юных геральдыстаў! 

Спачатку яны пазнаёміліся з цікавай навукай пра гербы: даведаліся, што азначаюць геральдычныя фігуры, які сэнс нясуць колеры  і сімвалы. А потым узялі ў рукі алоўкі і стварылі ўласныя сямейныя гербы!

У сваіх работах дзеці адлюстравалі любімыя сямейныя традыцыі, агульныя захапленні і галоўныя прынцыпы, якія аб’ядноўваюць родных.

Кожная работа атрымалася асаблівай, цёплай і напоўненай любоўю

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.