Вучні 8 класаў наведалі Гарадскі цэнтр культуры

Дата: 19 апреля в 13:11
9 просмотров

Наведванне Гарадскога цэнтра культуры 

Вучні 8 класаў наведалі Гарадскі цэнтр культуры з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, а таксама прафарыентацыі. 

Падчас сустрэчы навучэнцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі ваеннай адукацыі і служэння Айчыне. Асабліва запамінальнай стала гутарка з выкладчыкамі Мінскага сувораўскага вучылішча, якія расказалі пра ўмовы паступлення, навучанне і традыцыі ўстановы. 

Сустрэча атрымалася змястоўнай і карыснай, садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму, адказнасці і павагі да выбару будучай прафесіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.