У 5 “Д” класе прайшоў адкрыты ўрок англійскай мовы

Дата: 19 апреля в 13:13
6 просмотров

У 5 “Д” класе прайшоў адкрыты ўрок англійскай мовы 

У нашай школе працягваецца тыдзень адкрытых урокаў! Марафон ведаў прадоўжыла настаўніца англійскай мовы Карцель Вольга Мікалаеўна, якая запрасіла вучняў 5 “Д” класа ў займальнае лінгвістычнае падарожжа. 

Настаўніца здолела ператварыць няпростыя заданні ў сапраўдную гульню інтэлектаў. Вучні не проста паўтаралі тэорыю, а даследавалі тэксты, вывучалі цікавыя факты аб розных краінах, разважалі аб сваім месцы ў свеце і падрыхтавалі яркія праекты.

Вось такія моманты даказваюць: англіская мова — гэта модна, сучасна і вельмі цікава!  Дзякуй вучням за актыўнасць, а настаўніцы — за прафесіяналізм і крэатыўны падыход!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.