Рэспубліканскі марафон «Чарнобыль: 40 гадоў праз»

Дата: 27 апреля в 16:11, Обновлено 27 апреля в 20:07
7 просмотров

Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць

▶️​У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў, прымеркаваная да 40-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

✅​Нашы хлопцы і дзяўчаты не засталіся ў баку! У межах дэкады мы прынялі ўдзел у рэспубліканскім марафоне «Чарнобыль: 40 гадоў праз». Гэта не проста творчы конкурс, а магчымасць для падрастаючага пакалення асэнсаваць урокі мінулага і аддаць даніну павагі гераізму ліквідатараў.

​ было зроблена:

​Адзіны дзень напісання эсэ: 23 красавіка нашы навучэнцы выказалі свае думкі і пачуцці на паперы, разважаючы аб лёсах людзей, чыё жыццё назаўжды змяніў «мірны атам».

✅​Усе лепшыя работы ўжо накіраваны ў адрас Гомельскага абласнога аддзялення «Беларускага дзіцячага фонду» для ўдзелу ў абласным этапе марафону.

​✅Памяць аб тых падзеях — гэта наш абавязак перад будучыняй. Мы памятаем, мы ганарымся стойкасцю нашага народа і ствараем дзеля квіцення роднай зямлі! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.