У рамках рэспубліканскай акцыі «Чарнобыль: падзеі, жыцці, памяць» гімназісты наведалі выставачную залу карціннай галерэі імя Г. Х. Вашчанкі

Дата: 27 апреля в 16:16
7 просмотров

▶️У рамках рэспубліканскай акцыі «Чарнобыль: падзеі, жыцці, памяць» гімназісты наведалі выставачную залу карціннай галерэі імя Г. Х. Вашчанкі.

✅Тут была прадстаўлена выстава, прымеркаваная 40‑годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

✅Экспазіцыя дазволіла вучням не толькі ўбачыць мастацкія творы, прысвечаныя трагічным падзеям, але і глыбей зразумець маштаб катастрофы, яе наступствы для людзей і прыроды. Асаблівую ўвагу выклікалі работы, у якіх адлюстраваны лёсы пацярпелых, подзвігі ліквідатараў і памяць пра тыя страшныя дні.

✅Наведванне выставы стала важным крокам у захаванні гістарычнай памяці, фарміраванні экалагічнай свядомасці і павагі да подзвігу людзей, якія змагаліся з наступствамі аварыі. Гімназісты змаглі асэнсаваць, наколькі важны мір і бяспека ў сучасным свеце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.