У рамках міжведамаснай акцыі «Шчаслівая сям'я — шчаслівае дзяцінства!», наша гімназія працягвае працаваць над галоўным — бяспекай вучняў і іх сем'яў

Дата: 27 апреля в 20:15
6 просмотров

Не абы-як, а з АПІ! 

У рамках міжведамаснай акцыі «Шчаслівая сям'я — шчаслівае дзяцінства!», наша гімназія працягвае працаваць над галоўным — бяспекай вучняў і іх сем'яў. 

Шчаслівае дзяцінства бывае толькі ў бяспечным доме. Таму нагадваем аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПІ) у кожным жылым пакоі. 

✅ АПІ — гэта маленькая прылада, якая можа выратаваць самае каштоўнае — жыццё!
✅ Ён адчувае дым нават ноччу і абуджае гучным сігналам. 
✅ Галоўнае — утрымліваць яго ў спраўным стане: рэгулярна правяраць батарэйкі і чысціць ад пылу.

 Адзін маленькі крок — і ваш дом стане сапраўднай крэпасцю для шчаслівай сям'і.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.