Вучні 7 «В» класа ў рамках акцыі “Кветкі Перамогі” ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму і спакойнае неба над галавой

Дата: 29 апреля в 22:49
6 просмотров

Вучні 7 «В» класа ў рамках акцыі “Кветкі Перамогі” ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму і спакойнае неба над галавой.
✅Гімназісты наведалі мемарыяльныя месцы нашага горада і ўсклалі кветкі да памятных знакаў. 
✅Хвілінай маўчання сямікласнікі ўшанавалі памяць славутых братоў Лізюковых — герояў, чыя мужнасць і адданасць Айчыне сталі сімвалам нязломнасці беларускага народа.
✅Таксама вучні наведалі мемарыяльную дошку ў гонар Аляксея Юр’евіча Краўцова, выпускніка нашай гімназіі, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку. Для кожнага гімназіста яго імя — гэта прыклад сапраўднага патрыятызму, вернасці прысязе і чалавечай годнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.