Прафарыентацыя МНС: Твой выбар — твая будучыня!

Дата: 29 апреля в 22:55
12 просмотров

Прафарыентацыя МНС: Твой выбар — твая будучыня!
​Сённяшні дзень прысвячаем адной з самых мужных прафесій. Быць ратавальнікам — гэта не проста праца, гэта сапраўднае пакліканне і гонар! 
​ У цэнтры ўвагі — будучае пакаленне!
Прадстаўнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Базілеў Я. В. завітаў у госці да вучняў 5-х класаў. 
​Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта была не проста лекцыя, а сапраўднае падарожжа ў свет бяспекі. Мы пагутарылі пра тое, што такое адказнасць, чаму важна быць смелым і як ужо зараз пачаць рыхтаваць сябе да высакароднай справы — ратавання жыццяў. Магчыма, менавіта сёння сярод гэтых школьнікаў загарэліся іскрынкі будучых герояў! 
​Калі ты марыш дапамагаць людзям, быць у цэнтры падзей і стаць часткай моцнай каманды — мы чакаем менавіта цябе! Твая адказнасць пачынаецца тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.