У рамках проекта « Прафесіі маіх бацькоў” у госці да вучняў прыйшоў тата аднаго з навучэнцаў — Савічаў Алег Дзмітрыевіч, следчы па асабліва важных справах

Дата: 29 апреля в 22:59
9 просмотров

У гімназістаў прайшла незвычайная і вельмі важная класная гадзіна. У рамках проекта « Прафесіі маіх бацькоў” у госці да вучняў прыйшоў тата аднаго з навучэнцаў — Савічаў Алег Дзмітрыевіч, следчы па асабліва важных справах. 
✅Асноўнай тэмай размовы стала сур’ёзная праблема сучаснасці — дэструктыўныя арганізацыі і небяспечныя супольнасці.  Госць растлумачыў, як зламыснікі праз інтэрнэт могуць уцягваць падлеткаў у супрацьпраўную дзейнасць, і папярэдзіў пра небяспеку залішняй даверлівасці, калі гаворка ідзе пра сумніўныя заклікі.
✅Следчы адкрыта папярэдзіў вучняў: за кожны дрэнны ўчынак, а тым больш за правапарушэнне, абавязкова надыходзіць адказнасць. Закон сур’ёзна ставіцца да такіх дзеянняў і не даруе небяспечных памылак. 
Галоўная думка сустрэчы — кожны сам адказвае за сваё жыццё і свае рашэнні.  Спадзяёмся, што гэта сур’ёзная размова прымусіць вучняў задумацца пра наступствы сваіх учынкаў і дапаможа зрабіць правільны выбар.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.