«Атамная трагедыя ХХ стагоддзя»: выхаваўчая і прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі №36 г. Гомеля

Дата: 29 апреля в 23:07
17 просмотров

«Атамная трагедыя ХХ стагоддзя»: выхаваўчая і прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі №36 г. Гомеля 
✅ У рамках развіцця супрацоўніцтва паміж Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і ўстановамі сярэдняй адукацыі асістэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, куратар групы Л-624 Рэнат Мерабавіч Бярыдзэ правёў маштабнае тэматычнае мерапрыемства «Атамная трагедыя ХХ стагоддзя» на базе ДУА «Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа». 
Сустрэча з вучнямі старшых класаў была прысвечана  аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У ходзе мерапрыемства Рэнат Мерабавіч разам са студэнтамі куратарскай групы падрабязна асвятлілі гістарычныя аспекты катастрофы і, як прадстаўнікі медыцынскай сферы, акцэнтавалі ўвагу на ўплыве радыяцыйнага выпраменьвання на арганізм чалавека.  Праграма ўключала прагляд тэматычнага відэафільма, а таксама інтэрактыўныя блокі: віктарыны і тэсты, у якіх гімназісты прынялі самы актыўны ўдзел. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.