Класныя гадзіны ў выпускнікоў: рыхтуемся да экзаменаў без стрэсу

Дата: 6 мая в 10:22
7 просмотров

Класныя гадзіны ў выпускнікоў: рыхтуемся да экзаменаў без стрэсу 
Замест звыклых размоў — адкрыты дыялог пра самае хвалюючае: экзамены. Класныя кіраўнікі дапамагаюць выпускнікам знайсці свой рытм падрыхтоўкі без панікі і стрэсу. Галоўныя правілы дня:
 План — не вораг, а сябар.
 Дыхаем глыбока і раўнамерна.
 Верым у свае сілы — усё вывучылі, усё зможам!
На класных гадзінах — міні-трэнінгі, тэхнікі запамінання, парады, як разумна распарадзіцца часам. І абавязкова — пяць хвілін усмешкі і падтрымкі аднакласнікаў. 
Дэвіз выпускнікоў цяпер просты: «Спакойны экзамен — упэўнены вынік». Няхай веды дапамагаюць, а стрэс застаецца за парогам школы. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.