Урачыстае мерапрыемства для першакласнікаў

Дата: 6 мая в 21:52
9 просмотров

Урачыстае мерапрыемства для першакласнікаў 

Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга  i гiмна Рэспублікі Беларусь у гімназіі было арганізавана ўрачыстае мерапрыемства для нашых першакласнікаў. 

Мерапрыемства прайшло ў святочнай, урачыстай атмасферы і пакінула ў першакласнікаў яркія ўражанні, пачуццё гонару і адказнасці.

У гэты важны і хвалюючы дзень адбылося ўступленне вучняў у рады БРПА.   
Для дзяцей гэта стала асаблівай падзеяй, якая сімвалізуе пачатак новага этапу школьнага жыцця, далучэнне да традыцый патрыятычнага выхавання і любові да сваёй Радзімы. 

Пачэснымі гасцямі нашага мерапрыемства сталі прадстаўнікі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Яны ўручылі юным акцябратам размалёўкі з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. 

Гэты знак увагі стаў для дзяцей прыемным падарункам і яшчэ адной магчымасцю лепш пазнаёміцца з дзяржаўнай сімволікай нашай краіны, адчуць гонар за сваю Радзіму і павагу да яе традыцый. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.