Сёння ў нашай гімназіі адбылася знамянальная падзея – заключана пагадненне аб супрацоўніцтве з Муніцыпальнай аўтаномнай агульнаадукацыйнай установай «Магнітагорская школа-інтэрнат з паглыбленым вывучэннем прадметаў для перспектыўных дзяцей» (Расія, г. Маг

Дата: 6 мая в 22:00
7 просмотров

Гімназія №36 г. Гомеля імя І.Мележа пашырае міжнароднае супрацоўніцтва! 
 Сёння ў нашай гімназіі адбылася знамянальная падзея – заключана пагадненне аб супрацоўніцтве з Муніцыпальнай аўтаномнай агульнаадукацыйнай установай «Магнітагорская школа-інтэрнат з паглыбленым вывучэннем прадметаў для перспектыўных дзяцей» (Расія, г. Магнітагорск, Чалябінская вобласць). 
Што гэта азначае для нас? 
 Сумесны ўдзел вучняў і настаўнікаў у канферэнцыях, семінарах, алімпіядадах, конкурсах, выставах, майстар-класах
 Відэаканферэнцыі для павышэння педагагічнага майстэрства. 
 Сумесная распрацоўка новых праектаў, якія цікавыя абодвум бакам. 
Віншуем усіх з новымі магчымасцямі! Наперад да новых ведаў і сяброў! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.