З 11 мая ў гімназіі стартуе фестываль педагагічнага майстэрства!

Дата: 13 мая в 23:06
7 просмотров

З 11 мая ў гімназіі стартуе фестываль педагагічнага майстэрства! 
Дарагія сябры! На гэтым тыдні нашых настаўнікаў чакае асаблівая падзея – фестываль педагагічнага майстэрства сярод выкладчыкаў фізічнай культуры і здароўя, працоўнага навучання, музыкі і мастацтва. 
Што нас усіх чакае?
 Для настаўнікаў:
абмен вопытам і творчымі знаходкамі,
адкрытыя ўрокі і майстар-класы,
магчымасць паказаць свой талент і паглядзець на калег.
 Для вучняў:
займальныя спаборніцтвы і эстафеты,
творчыя майстэрні і музычныя перапынкі,
выставы вырабаў і сюрпрызы ад любімых педагогаў.

Гэта будзе сапраўдны свята спорту, творчасці і прафесіяналізму! 
Сачым за навінамі, падтрымліваем настаўнікаў і вучняў – і будзе ярка, весела і з карысцю для ўсіх!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.